Фотафакт: на плакатах у Гродне Коласа пераблыталі з Купалам
У Гродне на рэкламных плакатах да года культуры замест Якуба Коласа змясцілі партрэт Янкі Купалы.
"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову", — гэты радок на білбордзе падпісаны Якубам Коласам. І, сапраўды, яго аўтар Колас. Але побач — вялікі партрэт іншага народнага паэта, Янкі Купалы.
Здымак у Фэйсбуку апублікаваў Міхась Скобла.
Якуб Колас у маладосці.