Фотафакт: Пальчыс, якога судзяць у Мінску, атрымаў узнагароду ад Лукашэнкі
![Фотафакт: Пальчыс, якога судзяць у Мінску, атрымаў узнагароду ад Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/3ed42b5b-d61b-4e02-872c-e45fd5314292_w610_r0_s.jpg.webp?itok=pKbmEJ-7)
Эдуард Пальчыс, якога судзяць у Мінску, раней атрымаў асабістую ўзнагароду ад Аляксандра Лукашэнкі. Дыпломы сына ў суд прынеслі бацькі блогера, інфармуе Радыё Свабода і змяшчае здымкі дакументаў.
Пальчыс, якога абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасці і распаўсюдзе парнаграфіі, мае падзякі ад Міністэрства адукацыі і прэмію спецыяльнага фонду кіраўніка Беларусі. Ён іх атрымаў на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі ў 2008 годзе, калі заняў другое месца. У тым годзе Пальчыс паступіў на гістфак БДУ.
Працэс над заснавальнікам і аўтарам сайта 1863x.com распачаўся ў пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе, ён праходзіць у закрытым рэжыме. У панядзелак суд працягваецца. Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.
Фота: svaboda.org