Фотафакт: сабачка на стале ля мінскай крамы
У Беларусі актыўна дыскутуецца пытанне: ці трэба пускаць хатніх жывёлаў у кавярні, калі туда прыходзяць іх гаспадары. Меркаванні выказываюцца супрацьлеглыя: большасць рэстаратараў рэзка супраць, але наведнікі, звычайна, за. Ну каму перашкодзіць, калі па зале кавярні будзе гуляць невялікі сабачка?
Сабака ў кавярні выглядае вельмі дэмакратычна, а забарона на яе глядзіцца дрэнна. Гэта ўсё роўна, што забараніць дзіцячы вазок у краме адзення ці ровар ва ўніверсітэцкім дворыку. Але каб дэмакратычныя каштоўнасці нікому не перашкаджалі, трэба, каб у іх носьбітаў быў адпаведны ўзровень культуры. Іначай непазбежна атрымаецца так, што сёння вы п'еце за столікам каву, а заўтра добрыя людзі ставяць на яго свайго сабачку.
Менавіта такую карціну слухачы Еўрарадыё ўбачылі побач з адной мінскай крамай: