Фотафакт: суперпоўня над Мінскам

Фотафакт: суперпоўня над Мінскам

14 лістапада назіраецца суперпоўня — перыгей Месяца (яго найбольшае збліжэнне з нашай планетай) супадзе з поўняй. Праз гэта гэтага спадарожнік Зямлі выглядае на 14% буйнейшым і на 23% ярчэйшым, чым звычайна. У момант максімальнага збліжэння (14.23 па мінскім часе) цэнтры Зямлі і Месяца падзяляла ўсяго 356 509 км (у сярэднім — 384 400 км), інфармуе nn.by.

У апошні раз такое збліжэнне адбывалася 68 гадоў таму — 26 студзеня 1948-га. Тады адлегласць паміж нябеснымі целамі была яшчэ на 50 км меншай. У наступны раз такая суперпоўня пакажацца зямлянам праз 18 гадоў — 25 лістапада 2034 года, калі спадарожнік апынецца на 40 кіламетраў бліжэй, чым сёння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі