Фотафакт: у Мінску дрэва звалілася адразу на 4 аўтамабілі
У Мінску дрэва звалілася адразу на 4 аўтамабілі. Здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны ў аўторак, 27 снежня, у двары жылога дома па праспекце Пушкіна. Ніхто з людзей не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС у Twitter. Агулам ад падзенняў дрэваў у сталіцы пацярпелі 8 аўтамабіляў.
Як вядома, учора Беларусь знаходзілася пад уплывам цыклона Barbara, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Парывы ветру дасягалі 20-22 метраў за секунду. Цыклон паступова саступае свае пазіцыі, у бліжэйшыя дні надвор'е ў нашай краіне палепшыцца.