Фотарэпартаж з акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанка ў Мінску

Фотарэпартаж з акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанка ў Мінску

21 сакавіка ў Мінску каля будынка расійскай амбасады праходзіць несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якую судзяць у Расіі. У горадзе Данецк Растоўскай вобласці ідзе абвяшчэнне прысуду. Пракурор патрабуе для Саўчанкі 23 гады зняволення, нібыта, за саўдзел у забойстве расійскіх журналістаў пад Луганскам.

Каля дзясятка чалавек з плакатамі і расцяжкамі каля расійскай амбасады патрабуюць вызвалення ўкраінкі. Міліцыянер перапісаў пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў акцыі. Яны, дарэчы, збіраюцца працягваць пікет да вечара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі