Фотарэпартаж з прэзентацыі футбольнай формы зборнай Беларусі з арнаментам
9 жніўня ў Мінску ў кінатэатры Silverscreen прэзентавалі новую форму футбольнай зборнай Беларусі з нацыянальным арнаментам і беларускамоўнай назвай — "Белыя крылы". Футбалісты Мікалай Януш, Ігар Стасевіч і Дзяніс Палякоў дзяліліся сваімі ўражаннямі пра яе па-беларуску. Па-руску гаварыў толькі Аляксандр Глеб. Усім ім форма спадабалася.
13 тысяч маек раздадуць заўзятарам 6 верасня на "Барысаў-Арэне" перад адборачным матчам чэмпіянату свету з французамі.