Французскі суд прызначыў Марын Ле Пэн псіхіятрычную экспертызу

Французскі суд прызначыў Марын Ле Пэн псіхіятрычную экспертызу

Французскі суд прызначыў Марын Ле Пэн, лідару партыі "Нацыянальнае аб'яднанне", псіхіятрычную экспертызу, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Прычынай сталі кадры зверстваў, якія здзяйснялі тэрарысты "Ісламскай дзяржавы". Іх палітык змясціла ў сваім акаўнце ў Twitter. Справу разглядаў суд горада Нантэр. Копію пастановы Ле Пэн змясціла ў Twitter. З яе вынікае, што суд чакае ад экспертаў адказу, ці пакутуе палітык нейкімі псіхічнымі захворваннямі. Калі ж гэта ўстановяць, спецыялісты мусяць засведчыць, ці магло захворванне паўплываць на ўсведамленне Ле Пэн сваіх дзеянняў у той час, калі яна публікавала твіты. Таксама суд хоча даведацца, ці ўяўляе яна пагрозу для грамадства.

Марын Ле Пэн назвала рашэнне суда вар'яцкім. Экспертызу яна праходзіць не збіраецца. Летась пракуратура Нантэра даслала запыт у Нацыянальны сход Францыі, і парламентары пазбавілі Ле Пэн парламенцкага імунітэта. Ёй пагражае штраф у памеры 75 тысяч еўра ці да трох гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі