Franz Ferdinand выдаюць танцавальны альбом

Шатландскія рокеры Franz Ferdinand скончылі працу над сваім трэцім студыйным альбомам, паслядоўнікам «You Could Have It So Much Better» 2005-га году.  Паводле словаў вакаліста гурта Алекса Капранаса, новая кружэлка будзе «крыху менш агрэсіўнай і больш танцавальнай», чым папярэднія.

Музыка дадае, што «апошняя кружэлка была хуткай, агрэсіўнай і апантаннай, як падлеткавы сэкс. Новы альбом – значна больш спелы і ўпэўнены. І да таго ж мае ярка выяўленае танцавальнае адценне. У яго трохі іншае гучанне, бо былі выкарыстаныя новыя прылады, і зменены тэмп. Калі раней было 150 бітаў у хвіліну, то зараз – каля ста, не больш. Тым не менш, усе адразу пазнаюць старых-добрых Franz Ferdinand – кардынальных зменаў усё ж няма».

Прадзюсарам кружэлкі стаў Дэн Кэры, вядомы сваёй працай з Hot Chip, Сіей Фэрлер, The Brazilian Girls і CSS. Рэліз запланаваны на студзень 2009-га.

Фота: 3rdtestament.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі