Фрэнк Лампард стаў галоўным трэнерам "Чэлсі"

Фрэнк Лампард стаў галоўным трэнерам "Чэлсі"

Фрэнк Лампард стаў галоўным трэнерам лонданскага "Чэлсі". З футбольным спецыялістам падпісаны кантракт, разлічаны на тры гады, інфармуе клубная прэс-служба. Раней каманду трэніраваў Маўрыцыё Сары, які працаўладкаваўся ў "Ювентус".

Лампарду 41 год. У мінулым ён — вядомы футбаліст, правёў за "Чэлсі" ў 2001-2014 гадах 648 матчаў, забіў 211 галоў, з'яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба за ўсю яго гісторыю. З мінулага года Фрэнк Лампард працаваў з "Дэрбі", аднак не змог вывесці яго з першага дывізіёна ў Прэм'ер-лігу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі