ФСБ заявіла пра раскрыццё забойства Дар'і Дугінай
ФСБ заявіла пра раскрыццё забойства прапагандысткі Дар'і Дугінай, дачкі ідэолага расійскага фашызму Аляксандра Дугіна. Сцвярджаецца, што за забойствам стаяць украінскія спецслужбы, а выканаўцай была грамадзянка Украіны 43-гадовая Наталля Воўк, якая з дачкой прыехала ў РФ 23 ліпеня, была на фэсце "Традыцыя". Пасля акцыі, 21 жніўня яны выехалі праз Пскоў у Эстонію. ФСБ таксама паведамляе, што ўкраінка з дачкой здымала кватэру ў доме ў Маскве, дзе жыла Дугіна. Сцвярджаецца, што вядомы аўтамабіль, на якім адбывалася сочка, і на ім тройчы мяняліся нумары (на ім былі нумарныя знакі "ДНР", Казахстана і Украіны).
У выніку выбуху, які адбыўся вечарам 20 жніўня ў раёне пасёлка Вялікія Вязёмы пад Масквой, 30-гадовая Дугіна загінула на месцы. Магутнасць выбуховага прыстасавання склала каля 400 грамаў у тратылавым эквіваленце. Выбуховая прылада ў аўтамабілі Дар'і Дугінай была прыведзеная ў дзеянне дыстанцыйна.
Адказнасць за падрыў машыны Дугінай брала на сябе невядомая "Нацыянальная рэспубліканская армія" Расіі. Яна распаўсюдзіла свой маніфест. У СМІ разглядалі версіі, што гэта можа быць як сапраўдная падпольная антыпуцінская групоўка, так і праект спецслужбаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.