Футбаліст Павел Савіцкі і Аляксандр Лукашэнка (фота)
Нападаючы брэсцкага "Дынама" Павел Савіцкі зрабіў сэлфі каля тэлевізара, у якім трансляваўся навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі. "З года ў год. З Новым годам усіх", — напісаў Савіцкі ў каментары да фота, змешчанага ў Instagram.
Паўлу Савіцкаму 24 гады. Ён — найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі 2018 года, гулец нацыянальнай зборнай. Дагэтуль не скончаная справа аб спагнанні з "Дынама" на карысць гродзенскага "Нёмана" кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста.