Футбаліст "Зеніта" Капленка адмовіўся ад выступу за беларускія зборныя

Футбаліст "Зеніта" Капленка адмовіўся ад выступу за беларускія зборныя

Футбольны клуб "Зеніт" і яго паўабаронца Кірыл Капленка не парушалі правілаў Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА),  бо гулец напісаў ліст, у якім адмовіўся выступаць за беларускія зборныя. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў прэзідэнт санкт-пецярбургскага клуба Сяргей Фурсенка.

Раней Беларуская федэрацыя футбола заявіла журналістам, што Капленка выкліканы на лістападаўскі збор моладзевай каманды краіны. Калі ён не з'явіцца федэрацыя накіруе скаргу ў ФІФА на Капленку і "Зеніт".

"Пры чым тут гулец і футбольны клуб "Зеніт"? У Капленкі ёсць расійскае грамадзянства, і ён мае права выбіраць, за якую зборную выступаць. Ён напісаў ліст Беларускай федэрацыі футбола, што не збіраецца гуляць за зборную Беларусі. Ніякіх парушэнняў з пункту гледжання рэгламенту ФІФА няма", — прыводзіць ТАСС словы Фурсенкі.

Бліжэйшы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропа моладзевая зборная Беларусі правядзе 10 кастрычніка. У Барысаве яна сустрэнецца з камандай Малдовы.

Капленка перайшоў у "Зеніт" у студзені 2017 года. У асноўным складзе каманды ён правёў два матчы — па адным у чэмпіянаце і Кубку Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі