Футбалісткі "Дынама-БДУФК" трэці раз запар сталі чэмпіёнкамі Беларусі
Чэмпіёнкі Беларусі 2022 года / dinamo-minsk.by
Футбалісткі "Дынама-БДУФК" трэці раз запар сталі чэмпіёнкамі Беларусі. Адбылося гэта за тур да фінішу нацыянальнага першынства, калі была абыграная юніёрская зборная Беларусі — 5:0.
"Дынама-БДУФК" у 26 матчах атрымала 24 перамогі і двойчы згуляла ўнічыю, забіта 160 мячоў і толькі 5 прапушчана. Трэніруе каманду Юрый Малееў.
Срэбра ў "Мінска". За бронзу змагаюцца "Днепр" і "Зорка-БДУ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.