Футбалісты "Аякса" сенсацыйна выбілі "Рэал" з Лігі чэмпіёнаў
Сталі вядомыя першыя ўдзельніку чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Імі сталі галандскі "Аякс" і англійскі "Тотэнхэм".
"Аякс" гуляў у гасцях у мадрыдскага "Рэала". Першую сустрэчу ў гасцях іспанскі клуб, які з'яўляецца дзейным пераможцам Лігі чэмпіёнаў, выйграў з лікам 2:1. А вось хатнюю сустрэчу футбалісты "Рэала" прайгралі — 1:4.
"Тотэнхэм" гуляў у гасцях у дортмундскай "Барусіі". Першая іх сустрэча скончылася перамогай брытанцаў з лікам 3:0, у другой "Тотэнхэм" таксама выйграў — 1:0.
6 сакавіка пройдуць яшчэ два матчы 1/8 фіналу. "Пары Сен-Жэрмен" сустрэнецца з "Манчэстар Юнайтэд" (вынік першага матчу 2:0), а футбалістаў "Порту" чакае "Рома" (першая сустрэча 1:2).
Астатнія матчы за выхад у чвэрцьфінал адбудуцца на наступным тыдні.