Футбалісты "Смаргоні" і "Нёмана" правялі матч у вялікай лужы
У Смаргоні прашоў першы матч восьмага туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Тут мясцовыя футбалісты прымалі ў гасцях гродзенскі "Нёман".
Гульня адбывалася пад дажджом. Дрэнажная сістэма не справілася, і на полі сталі ўтварацца лужы. Самая вялікая лужа з'явілася на правым краі поля каля трыбунаў. Перыядычна футбалісты гулялі проста ў ёй.
У перапынку работнікі стадыёна паспрабавалі ў тры рыдлёўкі асушыць лужу, але вялікага поспеху не дасягнулі.
Гульня завяршылася перамогай "Нёмана" — 2:0. Гродзенскія футбалісты пакінулі перадапошняе месца ў турнірнай табліцы, на яго цяпер апусцілася "Смаргонь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.