Футбольная зборная Беларусі паднялася ў рэйтынгу FIFA
Апублікаваны абноўлены рэйтынг FIFA. Футбольная зборная Беларусі паднялася ў ім на дзве пазіцыі — на 70-е месца. На рахунку каманды Аляксандра Хацкевіча 507 ачкоў. Побач з беларускай зборнай — Панама, Ямайка, Бенін і Буркіна Фасо.
У першай дзясятцы зменаў не адбылося. Па-ранейшаму лідыруе зборная Аргентыны — 1585 ачкоў, на другім месцы Бельгія — 1401 ачко, на трэцім — Калумбія, у яе 1331 ачко.
Фотарэпартаж з прэзентацыі футбольнай формы зборнай Беларусі з арнаментам