Футбольная зборная Беларусі захавала ў рэйтынгу FIFA 72-е месца
Футбольная зборная Беларусі захавала ў рэйтынгу FIFA 72-е месца. Яго абноўлены варыянт з'явіўся 9 сакавіка. Наша каманда за мінулы месяц не праводзіла гульняў, але ў яе стала на 2 ачкі больш. Месяц таму яна паднялася ў рэйтынгу на дзве пазіцыі.
Бліжэйшы паядынак беларуская зборная правядзе 25 сакавіка ў Стакгольме са зборнай Швецыі. Гэта будзе матч адбору на чэмпіянат свету. Як вядома, нядаўна зборную Беларусі ачоліў Ігар Крывушэнка, галоўны трэнер жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ".
У рэйтынгу FIFA па-ранейшаму лідыруюць аргентынцы, бразільцы і немцы.
Фота: fifa.com