Футбольная зборная Беларусі згуляе ў Осла з камандай Нарвегіі

Футбольная зборная Беларусі згуляе ў Осла з камандай Нарвегіі

Футбольная зборная Беларусі згуляе ў Осла з камандай Нарвегіі. Пра правядзенне міжнароднага таварыскага матчу дамовіліся нацыянальныя федэрацыі футбола. Ён пройдзе 31 жніўня. Час пачатку гульні, а таксама месца яе правядзення вызначацца пазней, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

У рэйтынгу FIFA Нарвегія займае 49-е месца, Беларусь — 72-е.

Раней зборныя Беларусі і Нарвегіі правялі 6 матчаў у кваліфікацыі чэмпіянатаў Еўропы і свету. Нарвежцы тройчы выйгравалі, беларусы — аднойчы, былі таксама дзве нічыі.

Як вядома, 6 верасня беларуская зборная правядзе свой першы паядынак у кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018 года. На "Барысаў-Арэне" каманда Аляксандра Хацкевіча прыме зборную Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі