Футбольныя зборныя Японіі і Грэцыі згулялі ўнічыю 0:0 (відэа)
Сустрэча каманд групы С на чэмпіянаце свету ў Бразіліі прайшла ў Натале.
Адзначым, што ад 38-й хвіліны, пасля выдалення за другую жоўтую картку грэка Костаса Кацураніса, японцы гулялі ў большасці, але гэтай перавагай не змаглі скарыстацца. У іншым матчы групы Калумбія выйграла ў Кот-д'Івуара — 2:1, набрала 6 ачкоў і датэрмінова выйшла ў 1/8 фінала.
У групе D учора зборная Уругвая перамагла Англію — 2:1, два галы забіў Луіс Суарэс.
Сёння згуляюць зборныя Італіі і Коста-Рыкі, Швейцарыі і Францыі.
Фота — Fotolia