G7 адменіць санкцыі супраць Расіі пры выкананні мінскіх дамоўленасцяў
Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ЗША, Канады, Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Японіі, а таксама вярхоўны прадстаўнік ЕС па міжнародных справах прынялі заяву, прысвечаную вырашэнню ўкраінскага крызісу і санкцыяў супраць Расіі.
Па іх словах, санкцыі супраць Расіі могуць быць адмененыя, калі Расія выканае свае абавязанні па спыненні агню і выкананні мінскіх дамоўленасцяў. Ад Расіі таксама запатрабавалі паважаць суверэнітэт Украіны, перадае РБК.
У выпадку неспрыяльнага развіцця падзеі G7 па-ранейшаму гатова ўзмацніць санкцыйны ціск на Расію.
Разам з гэтым кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў паўторна асудзілі далучэнне Крыма да Расіі.
У заяве G7 адзначаецца, што яна бярэ на сябе абавязанне дапамагчы Украіне ў аднаўленні эканомікі і пераадоленні эканамічнага крызісу ва ўмовах будучай зімы.
Фота — inforesist.org