G7 пагражае Расіі эканамічнымі санкцыямі

РІА "Новости" паведамляе са спасылкай на распаўсюджанае па выніках сустрэчы камюніке, што краіны G7 пагражаюць Расіі санкцыямі супраць шэрагу сектараў эканомікі. Адбудзецца гэта ў выпадку далейшай эскалацыі сітуацыі вакол Украіны.



У камюніке гаворыцца: "Мы гатовыя ўзмацніць дзеянні, уключна з каардынаванымі дзеяннямі па сектарах, якія будуць мець значны ўплыў на расійскую эканоміку, калі Расія працягне эскалацыю сітуацыі".

Як напісаў у твітары старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей, лідары краін "Вялікай сямёркі" не паедуць на раней запланаваны саміт G8 у Сочы, яны правядуць уласны саміт у чэрвені ў Бруселі.

Нагадаем, у G7 уваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя, Італія, Канада і Японія. Упершыню з 1996 года падобны саміт прайшоў без удзелу Расіі, адзначае ВВС. Разам з Расіяй існавала G8, цяпер жа сусветныя лідары кажуць, што яе больш няма.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі