Gallup: У Беларусі вернікаў — каля чвэрці насельніцтва
У Беларусі пражывае ад 21% да 27% рэлігійных людзей. Па гэтым паказчыку нашая краіна раўняецца з такімі дзяржавамі, як Літва, Чэхія, Азербайджан, Ганконг, Японія, Францыя і Манголі. Такія звесткі прыводзіць служба Gallup. З краінаў Еўрасаюза найбольшая колькасць атэістаў пражывае ў Эстоніі. Толькі 14% эстонцаў адказалі станоўча на пытанне, ці важнае месца займае рэлігія ў іх жыцці.
Кантрастам паўночным і балтыйскім краінам сталі паўднёвыя Італія, Партугалія, Польшча, Румынія і Грэцыя — тут пражываюць самыя рэлігійныя еўрапейцы.
Сусветную рэлігійную "дзясятку" узначаліў Егіпет. Тут на вышэйзгаданае пытанне дадатна адказалі 100% рэспандэнтаў. У Бангладэшы і Шры-Ланцы сцвярджальны адказ далі па 99% апытаных. 98% вернікаў, як высветлілася, жывуць у Інданэзіі, Конга, Сьера-Леонэ, Сенегале, Марока і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
У розных штатах ЗША пражывае ад 85% (Місісіпі) да 42% (Вермонт) рэлігійных людзей.
Як сцвярджаюць аналітыкі Gallup, узровень рэлігійнасці насельніцтва наўпрост звязаны з яго сярэднім жыццёвым узроўнем. Апытанне праводзіўся ў 143 краінах.
DELFI