Галоўнага трэнера хакейнай зборнай выбіраюць з чатырох кандыдатураў
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 29 траўня паведаміў старшыня федэрацыі хакея Яўген Ворсін.
Па яго словах, гэта кандыдатуры як з Беларусі, так і з Расіі. Прозвішчы кандыдатаў пакуль не агучваюцца. Аднак імя аднаго з іх ужо трапіла ў СМІ — гэта галоўны трэнер ХК "Юнацтва" Міхаіл Захараў.
Нагадаем, што папярэдні галоўны трэнер беларускай зборнай канадзец Глен Хэнлан зараз узначаліў каманду Швейцарыі.
Фота — IIHF.com