Галоўны ўрач паліклінікі расказала, на што часцей за ўсё скардзяцца пацыенты

У паліклініцы, ілюстрацыйнае фота

У паліклініцы, ілюстрацыйнае фота / mlyn.by

Часцей за ўсё пацыенты прыходзяць у паліклініку з-за рэспіраторных інфекцый (ВРВІ, грып), асабліва ў сезон прастуд. Пра гэта расказала галоўны ўрач 1-й мінскай паліклінікі Алена Іванова ў адказ на просьбу агенцтва "Мінск-Навіны" пералічыць топ-5 скарг, з якімі пацыенты прыходзяць да ўрачоў.

На другім месцы па частаце зваротаў знаходзяцца хваробы сістэмы кровазвароту. Гэта артэрыяльная гіпертэнзія і ішэмічная хвароба сэрца. Таксама нярэдка падставай для паходу да лекара становяцца, па словах медыка, хвароб сістэмы страўнікава-кішачнага тракта (гастрыт, язва) і цукровы дыябет. Завяршаюць антырэйтынг захворвання апорна-рухальнага апарата. Гэта астэахандрозы, артрозы, артрыты. Людзей турбуюць болі ў суставах і спіне.

Медык настойліва рэкамендавала не грэбаваць дыспансерызацыяй. Планавыя медагляды дапамагаюць выявіць першыя прыкметы многіх захворванняў, у тым ліку цукровы дыябет і анкалагічныя захворванні. Алена Іванова нагадала, што з 2023 года ў дыспансерызацыю ўключылі таксама шэраг тэстаў на выяўленне анкалагічных захворванняў. Іх робяць бясплатна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі