Галоўным рэдактарам "Прессбола" стаў журналіст АНТ Сяргей Лісічкін

Галоўным рэдактарам "Прессбола" стаў журналіст АНТ Сяргей Лісічкін

Галоўным рэдактарам "Прессбола" стаў журналіст АНТ Сяргей Лісічкін. Пра гэта ён сам заявіў у інтэрв'ю Tribuna.com.

Раней Лісічкін ужо адмаўляўся ўзначальваць "Прессбол" пасля сустрэчы з калектывам. 

"Магу вам паведаміць, што заўтрашні нумар газеты "Прессбол" выйдзе пад маім подпісам. Я афіцыйна прызначаны галоўным рэдактарам. 17 снежня ў мяне першы працоўны дзень на новай пасадзе", — сказаў Лісічкін.

Задачай нумар адзін ён назваў завяршэнне года і падпіску на выданне, якая заканчваецца напрыканцы снежня. "І дзякуй Богу, што ў гэтым разуменне з калектывам знойдзенае. І ніякія звады нікому не патрэбныя. Вырашылі засяродзіцца цалкам на нумарах, якія выйдуць у пятніцу і ў аўторак", — дадаў ён.

Папярэдні рэдактар Дзмітрый Герчыкаў кіраваў "Прессболам" пяць месяцаў і сышоў на пачатку снежня па пагадненні бакоў. Пасля гэтага некалькі нумароў газеты выходзілі пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага рэдактара Дзмітрыя Беленькага.

Калектыў рэдакцыі прапаноўваў паставіць галоўрэдам каго-небудзь са сваіх журналістаў, аднак супраць гэтага выступіла Беларуская федэрацыя футбола.

На АНТ Лісічкін быў аўтарам спартыўных праграм. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі