Гамяльчане памаліліся на месцы масавых рэпрэсій
2 лістапада прадстаўнікі гомельскага касцёла Нараджэння Божай Маці зладзілі службу на месцы расстрэлу рэпрэсаваных — на 9-м кіламетры трасы Гомель—Чарнігаў. У 1994 годзе мясцовая грамадскасць і касцёл усталявалі тут драўляны крыж. З тых часоў службы ў дзень памінання продкаў ладзяцца тут штогод. Вёў службу плябан храма, кіраўнік Гомельскага дэканата ксёндз Славамір Ляскоўскі. Ён прачытаў малітву аб расстраляных падчас бальшавіцкай дыктатуры, а таксама памаліўся за саміх карнікаў. Ксёндз звярнуў увагу прысутных, што далёка не ўся праўда аб рэпрэсіях адкрытая. "У трох кіламетрах ад усталяванага крыжа ў цяперашнім году праводзіліся раскопкі. Былі выяўленыя гільзы ад нагана і рэшткі людзей з прастрэленымі чэрапамі. Гэта таксама тыя, хто быў забіты бальшавікамі. Хоць па афіцыйнай версіі расстрэльвалі ў лёску фашысты", — адзначыў ксёндз Славамір.
На службу сабралося каля 30 чалавек — вернікі касцёла і сваякі рэпрэсаваных. Па заканчэнні службы яны ўсклалі да месца масавых растрэлаў кветкі і запалілі свечкі.
На службу сабралося каля 30 чалавек — вернікі касцёла і сваякі рэпрэсаваных. Па заканчэнні службы яны ўсклалі да месца масавых растрэлаў кветкі і запалілі свечкі.