Гамяльчук на вачах у дзіцяці раздушыў нагой галаву кацяняці

Гамяльчук на вачах у дзіцяці раздушыў нагой галаву кацяняці

Гомельскі гараддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім абыходжанні з жывёлай.

Здарэнне адбылося сёлета 7 ліпеня. 54-гадовы гамяльчанін на прыватным падворку адзначаў разам з гасцямі дзень нараджэння дачкі сваёй сужыцелькі. Каля 19-й гадзіны госці разышліся, а мужчына застаўся сядзець за сталом у двары. У гэты час на стол заскочыла бяздомнае кацяня, якое хацела з'есці пакінутую ежу.

Гамяльчук раззлаваўся, схапіў жывёлу, занёс на пустку каля дома, дзе кінуў пад дрэва і некалькі разоў наступіў яму на галаву. Кацяня памерла на месцы здарэння.

Гэта ўсё бачылі выпадковыя мінакі — жанчына з чатырохгадовым сынам. Яна і напісала заяву ў міліцыю.

Следчыя выставілі гамельчуку абвінавачванне ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое пацягнула яго гібель, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў, у прысутнасці заведама малалетняга.

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі