Ганчарэнка: Супрацьстаянне з "Фенербахчэ" атрымалася дзіўным
Галоўны трэнер БАТЭ пракаментаваў няўдалы выступ каманды ў Турцыі.
Барысаўскі БАТЭ прайграў турэцкаму "Фенербахчэ" з лікам 0:1 і выбывае з Лігі Еўропы. Матч 1/16 фіналу прайшоў у Стамбуле пры пустых трыбунах (нагадаем, УЕФА наклаў санкцыі на турэцкі клуб). Адзіны гол у вароты барысаўчан забіў у канцы першага тайма з пенальці Бароні (11-метровы прызначылі за фол варатара Гарбунова). Большую частку матчу барысаўчане гулялі ў меншасці — на 20-й хвіліне пасля другой жоўтай карткі з поля быў выдалены Дзмітрый Бага. Дарэчы, французскі суддзя паказаў за матч 11 (!) жоўтых і адну чырвоную картку.
У першым матчы каманд, які прайшоў у Гродне, была зафіксавана нулявая нічыя. Такім чынам, у 1/8 фіналу выйшаў "Фенербахчэ".На пасляматчавай канферэнцыі галоўнага трэнера барысаўчан Віктара Ганчарэнку папрасілі пракаментаваць несуцяшальны вынік:
Ганчарэнка: Наогул супрацьстаянне атрымалася даволі дзіўным. У Гродне было даволі ранняе выдаленне у саперніка, у Стамбуле — у нас. Плюс зыход гэтага паядынку вырашыў пенальці. Плюс адсутнасць гледачоў. Шчыра кажучы, апаноўваюць дзіўныя пачуцці. Па гарачых слядах цяжка даць аб'ектыўны аналіз. Што датычыцца браку, то калі маеш такую колькасць недакладных перадач, аб добрым развіцці атакі складана казаць. Знайсці нейкае тлумачэнне цяпер мне складана.
Зразумела, што цяпер міжсезонне, але ці можаце вы ў працэнтных адносінах вызначыць гатоўнасць вашай каманды?
Ганчарэнка: Мне здаецца, гатоўнасць у міжсезонне — гэта такі стэрэатып, які сядзіць у галаве ў футбалістаў. На мой погляд, каманда дастаткова добра гатовая. І пра нейкае працэнтнае выражэнні гаворкі не ідзе. Футбалісты, якія месяц працуюць, дастаткова нядрэнна гатовыя да кожнага матчу.
Як ацэніце саперніка? Што, на ваш погляд, чакае "Фенербахчэ" далей?
Ганчарэнка: У 1/16 фіналу каманды з самага пачатку вельмі добрага ўзроўню. Што тычыцца далейшага прасоўвання стамбульцаў па турнірнай сетцы, то складана пра гэта меркаваць. Дружыны часта прыблізна роўныя па класе, вырашыць зыход супрацьстаяння могуць судзейскія рашэнні, адсутнасць гледачоў. Увогуле, кожная дробязь.
Сёння ў БАТЭ было двое дэбютантаў — Гайдучык і Алексіевіч. Як ацэніце іх гульню?
Ганчарэнка: Як заўсёды складана даваць ацэнкі асобным гульцам. Гайдучык правёў увесь матч, лічу, што ён дзейнічаў на сваёй пазіцыі нядрэнна. Алексіевіч таксама выйшаў досыць нядрэнна: захоўваў мяч, спрабаваў ісці наперад. Але зразумела, што без крайніх абаронцаў яму трэба было шмат думаць аб абароне. Калі б выйгралі, можна было б станоўча ацаніць ўсіх. А так ёсць маленькае незадаволенасць.