Гандбалісты мінскага "Дынама" атрымалі другую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў

На пляцоўцы мінскага Палаца спорту 10 кастрычніка гаспадары мелі перавагу над чэмпіёнамі Швейцарыі і перамаглі з лікам 27:20 (14:8), інфармуе БЕЛТА. Раней, у гульні другога тура дынамаўцы абыгралі ў Мінску македонскі "Вардар" (26:24). А ў стартавай сустрэчы беларуская каманда саступіла ў гасцях французскаму ПСЖ (30:34).



Цяпер становішча ў групе С такое: "Металург" — 4 ачкі (2 матчы), "Дынама" — 4 (3), "Барселона" — 3 (2), ПСЖ — 2 (2), "Вардар" — 1 (2), "Вакер" — 0 (3).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі