Гандбалісты мінскага "Дынама" пяты раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі

Такім чынам, адзначае БЕЛТА, падапечныя трэнера Сяргея Бябешкі атрымалі чэмпіёнскі тытул. Каманда Спартака Мірановіча заняла другое месца, а на трэцім апынуўся Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова.



У бліжэйшы ўік-энд супрацьстаянне самых моцных гандбольных камандаў працягнецца "Фіналам чатырох" розыгрышу Кубка Беларусі. Яго прыме "Мінск-Арэна". 1 чэрвеня ў паўфіналах "Дынама" зноў згуляе са СКА, а брэстаўчыне сустрэнуцца са сталічным "Аркатронам".



Пераможцы паўфінальных сустрэч у нядзелю, 2 чэрвеня, разгуляюць паміж сабой Кубак краіны.



Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі