Кубак Беларусі па гандболе выйграла мінскае "Дынама"
Розыгрыш фіналу адбыўся 2 чэрвеня ў спорткомплексе "Мінск-Арэна".
У змаганні за Кубак Беларусі сустрэліся Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова і сталічныя дынамаўцы. Мінчукі апынуліся мацнейшымі і ва ўпартай барацьбе выйгралі з лікам 26:25. Пераможны матч за 30 секундаў да канца сустрэчы правёў Сяргей Ануфрыенка, адзначае БелаПАН.
Самым дзейсным гульцом паядынку стаў расіянін Павел Ацьман, які закінуў шэсць мячоў. Для яго гэта быў апошні матч у форме мінскага "Дынама". Ацьман вяртаецца на радзіму, дзе будзе выступаць за самы моцны клуб Расіі — "Чэхаўскіх Мядзведзяў". На пераможнай хвалі сыходзіць з "Дынама", дарэчы, і галоўны трэнер Сяргей Бябешка.
Фота — "Прессбол"