Сёння вырашальны матч чэмпіянату Беларусі па гандболе: "Дынама" — СКА

Нагадаем, у "Дынама" 33 ачкі, у СКА — 31. Дынамаўцам для таго, каб стаць чэмпіёнамі краіны, дастаткова згуляць унічыю, армейцам трэба абавязкова перамагаць.


Як вядома, нядаўна СКА заваяваў еўрапейскі Кубка выкліку. Яго галоўны трэнер Спартак Мірановіч кажа, што пасля матчаў з люксембургскім "Эшам" не ўсе гульцы здаровыя. "Але пры любых раскладах магу гарантаваць: будзем змагацца!", — цытуе яго словы "Прессбол".


Дарэчы, уваход на гульню будзе свабодны.

Мінскі СКА выйграў гандбольны Кубак выкліку (відэа)

Фота — sportbrest.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі