Мінскае "Дынама" папоўнілася гульцом іспанскай "Барселоны"
У сталічны гандбольны клуб перайшоў левы паўсярэдні з Іспаніі Мікель Агірэсабалага.
Да гэтага іспанец выступаў за "Барселону". Там на працягу двух сезонаў ён быў напарнікам па амплуа ў Сяргея Рутэнкі, адзначае "Прессбол".
Прафесійную гульнявую кар'еру 29-гадовы баск (рост 194 см, вага 89 кг) пачынаў у "Барсе", выступаючы ў яе складзе з 2002 па 2004 год. Потым ён правёў сем сезонаў у іншых клубах. Перад пачаткам сезону-2011/12 каталонскі гранд вярнуў сабе гэтага гульца. А зараз ён гатовы з ім развітацца, бо ў шэрагах "Барсы" з'явіўся зорны француз Нікола Карабаціч.
Агірэсабалага гуляў за зборную Іспаніі на чэмпіянаце Еўропы 2010 года і на лонданскай Алімпіядзе.
Фота — pressball.by