Сяргей Рутэнка перайшоў з "Барселоны" ў катарскі клуб "Эль-Фалуджа"
Беларускі гандбаліст Сяргей Рутэнка пакінуў "Барселону". Як піша спартовы сайт by.tribuna.com, гулец працягне кар'еру ў катарскім клубе "Эль-Фалуджа".
У іспанскай клубе Рутэнка правёў пяць сезонаў, выйграў чатыры чэмпіянаты і чатыры Кубкі ASOBAL.
Ад лістапада 2011 года ён з'яўляецца капітанам беларускай зборнай па гандболе.
Фота: handball.by