Беларускія гандбалісты прайгралі на чэмпіянаце Еўропы шведам (відэа)
Гэта быў другі матч нашай мужчынскай зборнай на кантынентальным першынстве, якое праходзіць у Даніі.
У стартавым паядынку каманда Юрыя Шаўцова саступіла моцным харватам — 22:33. У важным матчы са зборнай Швецыі гуляў Сяргей Рутэнка, які з-за хваробы прапусціў першую сустрэчу. На яго рахунку, дарэчы, 13 мячоў (з іх 7 з сяміметровых — сем з сямі!). Тым не менш, беларусы прайгралі шведам з лікам 22:30 (10:13).
Паслязаўтра наша каманда гуляе з Чарнагорыяй, якая ў сераду саступіла харватам — 22:27. У гэтым матчы беларусам патрэбная толькі перамога.