Гандляроў Мінска абавяжуць мець чырвона-зялёны бант з кветкай яблыні
Гэта афіцыйная беларуская сімволіка святкавання Дня Перамогі.
Мінскія чыноўнікі разаслалі па гандлёвых кропках тэлефанаграмы. Яны патрабуюць, каб прадаўцы з 1 па 9 траўня мелі на форменнай вопратцы афіцыйную сімволіку святкавання 9 траўня — чырвона-зялёны бант з кветкай яблыні. Пра гэта піша ў фэйсбуку Інна Хадасевіч.
8 і 9 траўня гэтыя бутаньеркі будуць бясплатна раздавацца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. А ўсім гэтыя стужкі будуць прадавацца на 14 тысяч.
Фота — brsm.by