Ганна Канапацкая: Закон "Аб масавых мерапрыемствах" абмяжоўвае свабоду сходаў

Анна Канопацкая: Закон “О массовых мероприятиях” ограничивает свободу собраний

7 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла новую рэдакцыю закона "Аб масавых мерапрыемствах". Дэпутатка Ганна Канапацкая лічыць, што закон стаў больш ліберальным, але гэта ніяк не паўплывае на практыку яго прымянення: ён па-ранейшаму будзе служыць для абмежавання вулічнай актыўнасці апазіцыйных партый.

Анна Канопацкая: Закон “О массовых мероприятиях” ограничивает свободу собраний

"Прадстаўляў праект у другім чытанні намстаршыні Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валерый Іосіфавіч Саўко. Падчас даклада ён падзякаваў мне за актыўны ўдзел у працы па падрыхтоўцы гэтага праекта, аднак усе мае папраўкі былі праігнараваныя, а сам законапраект быў прыняты большасцю дэпутатаў пры двух галасах супраць", — распавядае Ганна Канопацкая.

Папраўкі, пра якіх ідзе гаворка, гэта:

— увядзенне безумоўнага паведамляльнага прынцыпу правядзення масавых мерапрыемстваў, прычым не толькі ў пэўных месцах, але і ў любых іншых, дзе збірацца не забаронена;

— поўнае выключэнне платных дамоўных адносін заяўнікаў мерапрыемстваў з камунальнымі службамі, МУС, медыкамі і г.д.;

— забеспячэнне роўнасці пры ўзгадненні масавых мерапрыемстваў, "каб не толькі БРСМ мог правесці масавае мерапрыемства, напрыклад, на плошчы Перамогі, але і Аб'яднаная грамадзянская партыя. І без надуманых прычынаў адмовы нібыта з-за праполкі градак у кветніках ці мыцця асфальту".


"Прынятая ж рэдакцыя закона хаця і стала больш ліберальнай, але на практыцы, і я ў гэтым упэўненая, будзе захоўваць абмежавальныя меры для пэўных палітычных у першую чаргу суб'ектаў, што ў сваю чаргу працягне практыку парушэння канстытуцыйнага права грамадзян на мірныя сходы", — робіць выснову дэпутат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі