Гарэў адзін з цэхаў прадпрыемства ў Магілёве
Увечары 17 сакавіка гарэў адзін з цэхаў прадпрыемства ў Магілёве — "Кроноспан ОСБ". Прычына пажару пакуль невядомая. Ратавальнікі ўзгаранне лакалізавалі, паведамляе БЕЛТА.
Згаданае прадпрыемства найперш выпускае драўняныя пліты.
МНС паведамляе, што пажар, які пачаўся пасля 20-й гадзіны, ліквідавалі ў 21:35. Пашкоджана тэхналагічнае абсталяванне. Ніхто з людзей не пацярпеў. Тэхналагічны працэс прадпрыемства быў спынены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.