Гатэлю экс-"Кемпінскі" далі яшчэ год на заканчэнне будаўніцтва

Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з элітным гатэлем каля цырка ў Мінску падоўжанае да канца 2015 года. Адпаведны ўказ №517 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 лістапада, піша tut.by

З дакумента выдаленая назва гатэля — "Кемпінскі". Менавіта пад гэтай назвай гатэль фігураваў у дакументах мінулыя гады. Але некалькі месяцаў таму міжнародны гатэльны брэнд Kempinski паведаміў, што яны не будуць кіраваць гатэлем у Мінску. 

Нагадаем, што старт будаўніцтву быў дадзены ў 2010 годзе. Меркавалася, што ён прыме гасцей чэмпіянату свету па хакеі ў сёлетнім траўні. Заканчэнне тэрмінаў будаўніцтва некалькі разоў пераносілася. 

Заказчыкам будаўніцтва гатэля з'яўляецца кампанія "Эліт Эстэйт". Гэта даччынае прадпрыемства групы кампаній "Трайпл" беларускага алігарха Юрыя Чыжа. Паводле неафіцыйных звестак tut.by, у перамовах паміж "Трайпл" і Kempinski узніклі цяжкасці. Цяпер беларуская кампанія вядзе перамовы з іншымі гатэльерамі.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі