"Газпрам" сёння ўвёў рэжым перадаплаты за газ для Украіны

Як паведамляе УНІАН, раніцай у панядзелак "Газпрам" перавёў "Нафтагаз Украіны" на перадаплату паставак. Такое рашэнне прынятае з прычыны неплацяжоў.

Паводле расійскага боку, за мінулы і бягучы гады запазычанасць украінскай кампаніі склала 4 млрд 458 млн долараў.

Нагадаем, у Кіеве ў апошнія дні ішлі ўкраінска-расійскія газавыя перамовы. Расія прапанавала Украіне газ па цане 385 долараў за тысячу кубаметраў з улікам зніжкі 100 долараў. Украінскі бок ад такой прапановы адмаўляецца, паколькі лічыць, што расійскі ўрад можа адмяніць зніжку ў любы момант. Украінскі ўрад згодны на 268 долараў за тысячу кубаметраў. У выніку, пакуль дамовіцца не ўдалося.

Тым часам Еўрасаюз прапанаваў пакетнае вырашэнне газавай спрэчкі паміж Кіевам і Масквой. Украінскі бок гатовы прыняць прапановы, а рэакцыя Расіі пакуль невядомая.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі