Генадзь Бураўкін: У мяне няма лагічнага тлумачэння дзеянням міліцыянтаў
Менавіта так пракаментаваў Еўрарадыё паэт Генадзь Бураўкін ператрусы ў офісах грамадскай кампаніі “Гавары праўду!” і на кватэрах яе актывістаў. Генадзь Бураўкін: "Заклік гаварыць праўду, заклік даводзіць праўду да шырокіх мас людзей – гэта вельмі добрая справа. І я думаю, што для разумнай, цывілізаванай улады веданне праўды – гэта зарука разумнага і плённага функцыянавання".
Эксперт кампаніі “Гавары праўду!” Аляксандр Фядута выказаў меркаванне, што ператрусы звязаныя з ініцыятывай па перайменаванні вуліцы Ўльянаўскай у Мінску ў вуліцу імя Васіля Быкава. Але Генадзь Бураўкін не згодны з гэтым. Па яго словах, сабраныя ў падтрымку ініцыятывы кампаніі 10 тысяч подпісаў не з’яўляюцца аргументам для такіх дзеянняў міліцыі і спецслужбаў.