Гендырэктара "Барысаўдрэва" ўзялі пад варту
Следчы камітэт пачаў на яго крымінальную справу.
Генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўдрэў" вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе БелаПАН.
Самога гендырэктара ўзялі пад варту, на яго маёмасць накладзены арышт.
Нагадаем, што 8 лістапада 2013 года Аляксандр Лукашэнка наведваў прадпрыемства і быў абураны сарванымі тэмпамі мадэрнізацыі. Тады кіраўнік дзяржавы публічна абвясціў, што звальняе дырэктара, а кіраваць прадпрыемствам прызначае экс-кіраўніка Міншчыны Барыса Батуру. На новую пасаду Батура мусіў заступіць праз тры дні. Аднак, як паведамляла Еўрарадыё, гэтае прызначэнне адбылося толькі вусна. Батура сышоў на пенсію, а Уладзімір Мальцаў заставаўся кіраўніком "Барысаўдрэва".
Гендырэктар "Барысаўдрэва" працягвае працаваць, а Батура гуляе па Мінску