Гендырэктара "Уралкалія" арыштавалі на 2 месяцы, ідуць допыты

Падчас расследавання тэрмін утрымання пад вартай можа быць працягнуты, "але можа быць і прыменена іншая мера стрымання", паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад" начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Травулька.



Паводле яго слоў, у цяперашні час ідуць допыты Баўмгертнера.



У Следчым камітэце не паведамляюць, у якім дакладна ізалятары знаходзіцца гендырэктар "Уралкалія".
 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі