Генеральны дырэктар хакейнага "Дынама" (Мінск) падаў у адстаўку
Сяргей Каткоў падаў у адстаўку з паста генеральнага дырэктара мінскага "Дынама". Расійсік адмысловец не пратрымаўся на сваёй пасадзе і чатырох месяцаў. Сайт SPORT.TUT.BY піша, што Каткоў напісаў заяву аб сыходзе па стане здароўя, і зараз яна знаходзіцца на стадыі разгляду.
Пра хуткую адстаўку Каткова пачалі казаць напярэдадні, пасля таго, як 11 чэрвеня "Прессбол" распаўсюдзіў наступную заяву прэс-службы "Дынама":
"У кожнага клуба ў міжсезонні могуць узнікнуць пытанні, і “Дынама” (Мінск) не з'яўляецца выключэннем. Але ў нас ёсць і шляхі іх вырашэння. Пралікі, а ў некаторых выпадках і факты перавышэння службовых абавязкаў выяўленыя своечасова. Вызначаныя тэрміны іх выпраўлення і адказныя асобы".
Не сакрэт, што кантрактамі ў "Дынама" займаўся Сяргей Каткоў. Мяркуецца, што абвінавачванне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў (а менавіта - у спробе завышэння заробкаў шэрагу замежных легіянераў "Дынама") накіраванае менавіта ў яго адрас.