Генпракуратура перадала ў суд справу пра дамоўныя хакейныя матчы

Генпракуратура перадала ў суд справу пра дамоўныя хакейныя матчы

Крымінальную справу пра подкуп хакеістаў перадала ў Віцебскі абласны суд Генеральная пракуратура. 

Паводле матэрыялаў справы, як перадае прэс-служба Генпракуратуры, гульцы хакейнага клуба "Віцебск" С., Л. і П. "з карыслівых меркаванняў уступілі ў змову са спартоўцам гэтай жа каманды М." (яго крымінальны пераслед спынены па амністыі). Таксама яныдамаўляліся са спартоўцам-інструктарам Н.

Віцебскія хакеісты атрымлівалі грошы за пройгрыш свайго клуба. Гаворка ідзе пра шэсць матчаў "Віцебска" супраць "Брэста", "Магілёва", "Дынама-Маладзечна", "Лакаматыва-Орша" ў рамках чэмпіянату Беларусі сезона 2018-2019 гадоў і Кубка Беларусі (Кубак Руслана Салея) сезона 2019-2020 гадоў. Усе гульні прайшлі ў снежні 2018-га — верасні 2019 года. 

Паведамляецца, што абвінавачаныя атрымалі агулам 22,9 тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі