Генсек Савета Еўропы пакуль не бачыць магчымасці для дыялогу з Беларуссю
Савет Еўропы лічыць неабходным развіваць дыялог з Беларуссю, але пакуль не бачыць для гэтага магчымасцяў, у тым ліку з-за нядаўніх дзвюх смяротных пакаранняў у краіне. "Мы выступаем за дыялог з Беларуссю пры ўмове, што гэты працэс будзе накіраваны на тое, каб забяспечыць выкананне Беларуссю існуючых канвенцый", — сказаў генеральны сакратар Савета Еўропы Торб'ерн Ягланд на прэс-канферэнцыі ў Маскве 9 траўня. Паводле яго слоў, усе еўрапейскія дзяржавы, за выключэннем Беларусі, з'яўляюцца часткай адной сям'і, што датычыць вяршэнства права і закона. Спадар Ягланд адзначыў, што ў Беларусі няма дэмакратычнага прагрэса, пры якім людзі маглі б змяніць існуючы рэжым. "Але Савет Еўропы не можа ўмешвацца ва ўнутраныя справы асобных краін, асабліва ў справы краін, якія не з'яўляюцца сябрамі Савета Еўропы", — цытуе словы генеральнага сакратара БелаПАН.
Нагадаем, Беларусь была пазбаўленая статуса спецыяльна запрошанага ў Савеце Еўропы ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Ад таго часу ўлады краіны неаднаразова спрабавалі вярнуць яго, але кожны раз няўдала.
Глядзі таксама: ПАСЕ замарозіла кантакты з афіцыйным Мінскам на высокім узроўні
Еўропа ў чарговы раз заклікала Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне