Герасіменя пракаментавала ролік СТБ пра "пакарай іх"

Аляксандра Герасіменя / з архіву Еўрарадыё​
Аляксандра Герасіменя / з архіву Еўрарадыё​

Вядомая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя кажа, што бачыла ролік СТБ, дзе былі нарэзаныя кадры з крытыкамі і прыхільнікамі ўлады. Калі паказвалі першых, гучалі словы "Пакарай іх, Божа, пракляні", калі другіх — "Уратуй іх, Божа".

Герасіменя прызналася, што, калі яна глядзела гэта відэа, ёй было смешна.

"Мне здаецца, такія рэчы ніякай іншай рэакцыі выклікаць проста не могуць. Той, хто рабіў відэа, напэўна, пераследаваў нейкую важную мэту, у яго была свая важная задумка", сказала яна ў інтэрв'ю выданню Tribuna.com. Але пры гэтым дадала, што спрабаваць зразумець матывы людзей, якія транслююць такія ідэі — "абсалютна марная задума".

Герасіменя толькі прызналася, што яе здзіўляюць адсылкі да веры людзей, якія здзяйсняюць сумнеўныя ўчынкі.

"Пра якую веру, пра якія вышэйшыя сілы вы кажаце, калі робіце такую дзікасць са сваімі ж людзьмі? Як можна казаць пра духоўныя пачуцці, найвышэйшыя пачуцці, якія ёсць у чалавеку, пры гэтым дазваляючы здзяйсняцца ўсяму таму гвалту, за якім мы да гэтага часу назіраем у Беларусі? Людзі спрабуюць чымсьці духоўным апраўдаць чарнату, якую творыць улада. Жах", — сказала яна.

Нашумелы ролік выйшаў у эфіры СТБ. На словах "Пакарай іх, Божа, пракляні" гледачам паказвалі людзей, не згодных з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі, — Анжаліку Агурбаш, Яўгена Перліна, Марыю Калеснікаву, Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую з Ангелай Меркель, Аляксандру Герасіменю і іншых.

У другой частцы "кліпа" на словах "Уратуй іх, Божа" гледачы маглі бачыць удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу і Аляксандра Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі