Гіганцкі правал у Расіі (фота)
Гіганцкі правал у Расіі. У Шаткоўскім раёне Ніжагародскай вобласці ўтварылася карставая варонка, якая ў дыяметры складае 32 метры, яе глыбіня каля 50 метраў. Фотаздымкі распаўсюдзілі ратавальнікі. Для таго, каб уявіць маштаб прыроднай з'явы, дапамог квадракоптэр.
Спецыялісты будуць назіраць за правалам, каб адсочваць змены яго памераў. Дарэчы, за ноч яны не змяніліся.
Варта адзначыць, што падобныя варонкі з'яўляюцца ў Расіі ўжо не першы раз (гл. відэа).
Фота: МНС Расіі.