Гісторыя з абразамі ў гродзенскай царкве працягваецца: новая версія ад епархіі

"Апальныя" гродзенскія абразы

"Апальныя" гродзенскія абразы / t.me/christianvision

З'явілася новае тлумачэнне, чаму зніклі абразы навамучанікаў з Пакроўскага кафедральнага сабра ў Гродне.

На запыт Дзмітрыя Карняенкі Гродзенская епархіяльная канцылярыя патлумачыла сітуацыю рамонтна-рэстаўрацыйнымі работамі.

“У цяперашні час у кафедральным саборы горада Гродна праводзяцца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. У сувязі з гэтым абразы і іншае царкоўнае начынне перамяшчаецца па храмавым комплексе па вытворчай неабходнасці. Падобныя работы неаднаразова праводзіліся ў саборы з 2006 г. і не выклікалі ніякіх непаразуменняў і пытанняў",цытуе мужчына афіцыйны адказ з епархіяльнай канцылярыі.

Ці вернуцца абразы на ранейшае месца, у адказе не гаворыцца.

Як распавядала Еўрарадыё, знікненне двух абразоў у гродзенскім саборы заўважылі на мінулых выходных. На іх былі паказаныя сцэны з чырвонаармейцамі і чэкістамі, якія арыштоўваюць і забіваюць праваслаўных святароў. Праўладны гродзенскі тг-канал патлумачыў знікненне абразоў тым, што на іх былі "непрымальныя ў такім богаўгодным месцы сцэны гвалту і варожасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі